За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Валожынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахМ. Новак. «Кровавый след в истории». Газета «Працоўная слава» Воложинского районного исполнительного комитета, № 174—175 (8342-8343), 10 ноября 2009 года, с. 5.
Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбыліся ў Валожыне, Івянцы, Ракаве, вёсках Брылькі (Вознаўшчына, Камароўка), Вішнева, Забрэззе, Камень* Л. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Камень. , Міхалова, Палачанка.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: У Вішнеўскім гета (ліпень 1941 — 26 верасня 1942) былі забітыя больш за 2000 яўрэяў. У Валожынскім гета (жнівень 1941 — лета 1943) загінулі каля 3000 габрэяў. У Забрэззі (чэрвень 1941 — 1942) загінулі ад 136 да 180 габрэяў. У Івянецкім гета (10 лістапада 1941 — 9 чэрвеня 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 1000 габрэяў. У Ракаўскім гета (жнівень 1941 — люты 1942) нацысты забілі больш за 1000 габрэяў.
У Валожынскім раёне 21 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Сладзінскія Альберт і ЯнінаЯд Вашем. История спасения. Слодзинские Альберт и Янина. , Стасяк МарыяЯд Вашем. История спасения. Стасяк Мария. , Сладзінскія Юльян, Браніслава і Кербедж (Сладзінская) Рэгіна, Шніп АнтонЯд Вашем. История спасения. Шнип Антон. , Сарока Іосіф, Вольга і Анатоль, Бельскія Аляксандр і АляксандраЯд Вашем. История спасения. Бельские Александр и Александра. , Пажарыцкія Браніслаў і АлімаЯд Вашем. История спасения. Пожарицкие Бронислав и Алима. , Навадворскія Ян і АнтанінаЯд Вашем. История спасения. Новодворские Ян и Антонина. , Бачкоўскія Флавіян, Станіслава, Юзаф, Зыгмунт, Сапежынская (Бачкоўская) ХеленаЯд Вашем. История спасения. Бочковские. .
Забітым яўрэям Валожына ўстаноўлены 4 помнікі ў самім горадзе і яшчэ на могілках «Кір’ят Шауль» у Тэль-Авіве. У Івянцы на яўрэйскай брацкай магіле ўзведзены мемарыял. У Вішневе і ў Ракаве габрэям усталяваныя па два помнікі. У Забрэззі помнік ахвярам усталяваны ў цэнтры вёскі.
Крыніцы
Літаратура
Валожынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Валожынскага раёна