Лембіт Раяла (; —) — эстонскі акцёр.
Біяграфія Нарадзіўся 7 (20 ліпеня) 1914 года ў Роэльскай воласці Эстляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер павет Ляэнэ-Вірумаа, Эстонія).
У 1941 годзе пасля заканчэння драматычнай школы Талінскай кансерваторыі прызваны ў РСЧА. Саліст Дзяржаўнага ансамбля мастацтваў ЭССР (1942—1944). У 1944—1947 і 1951—1953 гадах рэжысёр. Акцёр тэатра «Эстонія» (1946—1949), ЭДзАТД імя У. Э. Кінгісепа (1949—1952). У 1953—1956 гадах працаваў у Міністэрстве культуры ЭССР.
Лаўрэат Сталінскай прэміі 1948 года другой ступені за карціну «Жыццё ў цытадэлі».
Жонка — эстонская піяністка Тэкла Коха (1910—1977).
Памёр 25 траўня 1956 года ў Таліне. Пахаваны на талінскіх Лясных могілках.
Катэгорыя:Акцёры Эстоніі