Ба́нцараўшчына (, ) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.
Геаграфія
Гідраграфія Рака Свіслач. Вадасховішча Крыніца.
Назва Ёсць нямецкія прозвішчы BanzerBanzer // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands, BantzerBantzer // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.
Ёсць хутар Банцараўшчына ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
Гісторыя У VI—VIII стагоддзях да нашай эры ва ўрочышчы Банцараўшчына каля Ждановіч было паселішча першабытных людзей, якія адносяцца да банцараўскай археалагічнай культуры.
Гарадзішча Банцараўшчына размешчана на поўначы Мінска, на левым беразе вадасховішча Дразды. Зараз на гэтым месцы размешчаны піянерскі лагер.
У 1791 годзе Банцараўшчына — вёска маёнтка Ляхаўшчына Каралешчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць.
У 1800 годзе — вёска, уласнасць мінскага канюшага І. Ратынскага, 2 двары, 22 жыхары.
У 1815 годзе Банцараўшчына — вёска, уласнасць С. Ратынскага (пазней была ў Дашкевічаў, а пасля ў Машчынскіх, у 1858 годзе — уласнасць І. Мазуркевіча).
У 1897 годзе Банцараўшчына — маёнтак Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, 9 двароў, 57 жыхароў, 2 вадзяныя млыны. У фальварку 3 двары, 10 жыхароў. У 1917 годзе ў маёнтку двор, 80 жыхароў. На млыне 3 двары, 25 жыхароў.
Скасавана 25 студзеня 1988 годаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва 1908 год — 55 жыхароў, 5 двароў (маёнтак Банцарэўшчына).
Славутасць
Банцараўшчына — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку на левым беразе ракі Свіслач каля былой вёскі Банцараўшчына Мінскага раёна — .
У мастацтве Карціны мастака М. Валынца пра Банцараўшчыну («Банцараўшчына», 1970; «Якуб Колас на Банцараўшчыне», 1970; «Банцараўшчынскі куток», 1978; «Восень на Банцараўшчыне» і інш.).
У тапаніміцы Вуліца Банцараўская ў Мінску.
Вядомыя асобы З 1954 года ў вёсцы Банцараўшчына пражываў мастак Мікалай Валынец. Мастак называў Банцараўшчыну сваёй другой радзімай. Пахаваны на могілках, размешчаных недалёка ад вёскі Банцараўшчына, паблізу Ждановіч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Банцеровщина на карте Беларуси. Bancerovshchina Bantserovshchina