Аперацыя «Пантэра» № 32 () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Расонскага раёна ў жніўні 1942 года.

Аперацыя праводзілася 2 батальёнамі з мэтай знішчэння расонскай групы савецкіх партызанскіх атрадаў. Аднак знішчыць або рассеяць партызан і ўстанавіць кантроль над тэрыторыяй раёна нямецкай акупацыйнай адміністрацыі не ўдалося. У месцы правядзення аперацыі карнікі расстралялі каля 100 мясцовых жыхароў, захапілі 475 галоў жывёлы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Расонскага раёна Катэгорыя:Жнівень 1942 года