Таісія Паўлаўна Тро́цкая (нар. ) — вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар тэхнічных навук (1999), прафесарТроцкая Таисия Павловна // Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ (2012).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Бобрына (у вёсцы БабыніхаТроцкая, Таисия Павловна (доктор технических наук; род. 1949) // Электронны каталог РНТБИзвестные уроженцы и жители Сморгони. Троцкая (Дудко) Таисия Павловна Бялкоўшчынскага сельсвета) Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР. У 1972 одзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1972—1978 гадах працавала інжынерам у калгасах «Перамога» і «Радзіма» Астравецкага раёна. З 1978 года Т. П. Троцкая ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (асістэнт кафедры механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1985—1991 гадах старшы выкладчык, дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта), з 1991 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. У 19984 годзе скончыла дактарантуру. У 1999—2000 гадах загадчык кафедры эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта. З 2002 года Т. П. Троцкая на пасадзе начальніка аддзела новых тэхналогій Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні. Прафесар кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасць і грам амдская Асноўныя навуковыя працы ў галіне энергаэфектыўных тэхналогій у сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўчай прамысловасці з выкарыстаннем азону (сушка і захоўванне збожжа і іншых раслінных матэрыялаў, а таксама перадпасяўная апрацоўцы насення збожжавых і агароднінных культур). Пад кіраўніцтвам Т. П. Троцкай у перапрацоўчай прамысловасці выкананы навукова-даследчыя работы па заданнях канцэрна «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Камунарка», выкананы праграмы «Фітапрэпараты» і іншыя. Аўтар 150 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі. Мае 2 вынаходствы і 6 патэнтаў.

Член Савета па абароне дысертацый К 01.5501 пры Навукова-практычны цэнтры НАН Беларусі па харчаванні, член рэдакцыйнага савета часопіса «Пищевая промышленность. Наука и технологии». Старшыня атэстацыйнага савета пры аспірантуры Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні і член камісіі па прыёме аспірантаў. Член Усерасійскага азонавага таварыства.

Сярод апублікаваных прац: Перспективы применения энергосберегающей сушки зерна активным вентилированием озонированным воздухом / Т. П. Троцкая, И. И. Гургенидзе // Моделирование и прогнозирование аграрных энергосберегающих процессов и технологий : материалы Международной научно-технической конференции, Минск, 22-24 апреля 1998 г. : в 2 ч. Ч. 1. — Минск : БАТУ, 1998. — С. 133—135; Применение озонных технологий в народном хозяйстве / Т. П. Троцкая, А. Р. Генселевич // Энергосберегающие технологии и технические средства в сельскохозяйственном производстве: доклады Международной научно-практической конференции, Минск, 12—13 июня 2008 г.: в 2 ч. Ч. 2. — Минск: БГАТУ, 2008. — С. 263—268; Озонная технология сушки зерна / Т. П. Троцкая, А. А. Литвинчук, А. М. Миронов, В. М. Грищук, О. Л. Сороко // Пищевая промышленность: наука и технологии, 2008, том 2, № 2. Водоподготовка для предприятий пищевой промышленности / Т. П. Троцкая, А. М. Миронов, А. Г. Вабищевич // Переработка и управление качеством сельскохозяйственной продукции: доклады Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 21—22 марта 2013 г. — Минск: БГАТУ, 2013. — С. 71—74; Предпосевная обработка зерна озоном / В. М. Грищук, Т. П. Троцкая, О. В. Штольц // Переработка и управление качеством сельскохозяйственной продукции: доклады Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 21—22 марта 2013 г. — Минск: БГАТУ, 2013. — С. 355—357.

Крыніцы

Літаратура

 — С. 270.

Спасылкі Известные уроженцы и жители Сморгони. Троцкая (Дудко) Таисия Павловна Троцкая Таисия Павловна // Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ Троцкая, Таисия Павловна (доктор технических наук; род. 1949) // Электронны каталог РНТБ Троцкая Таисия Павловна // База патентов Беларуси

Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі