Аляксандр Анатольевіч Анісімаў () — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно.
Біяграфія Нарадзіўся ў красавіку 1963 года ў Мінску.
У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, майстэрню кінарэжысёра Віктара Турава. З 1992 года пачаў здымаць як рэжысёр, першая работа — кароткаметражка «Кот».
Найбольш значныя ягоныя мастацкія фільмы — «Неверагоднае перамяшчэнне» (2014), «Сляды на вадзе» (2016), «Трымайся за аблокі» (2018), «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2019).
Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў — «Званар», «Не спыніцца гадзіннік», «Метафара» і інш, сам зняўся ў некалькіх ролях у кіно.
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафорумаў.
Памёр 27 студзеня 2025 года.
Літаратура Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия «Беларусьфильм». — Минск, 2007. — С. 303. На экранах. — 2023. -№ 3. — С. 10-11.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі