Маці Хенрыкі Ярвінен (; , — , , Фінляндыя) — фінскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён; малодшы брат лёгкаатлета Акілеса Ярвінена.

Спартыўная кар'ера Маці Ярвінен нарадзіўся ў 1909 годзе ў Тамперэ; яго бацькам быў Вернер Ярвінен — бронзавы прызёр Алімпіяды — 1908. У 1932 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе ён заваяваў залаты медаль, кінуўшы дзіду на 72 м 71 см. У 1934 годзе Маці Ярвінен стаў чэмпіёнам свету і ўстанавіў новы сусветны рэкорд. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне ён быў толькі 5-м, але ў 1938 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.

У гады Другой сусветнай вайны Маці Ярвінен служыў інструктарам, навучаючы салдат кіданню гранат.

Вежа Алімпійскага стадыёна Хельсінкі мае вышыню 72 м 71 см у гонар знакамітага алімпійскага кідка Маці Ярвінена. Крыніцы

Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года