За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Стаўбцоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ўратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Стоўбцах (3500 чалавек), Новым Свержане (3500), Рубяжэвічах (1000), НалібакахЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Налибоки. (1000), Дзяраўной (1000) і іншых месцах. Частку яўрэяў са Стаўбцоўскага раёна вывезлі і забілі ў лагеры смерці ў Калдычэве.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: у гета ў вёсцы Дзяраўная (лета — снежань 1941) былі забітыя каля 400 габрэяўЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Деревное. ; у гета ў пасёлку Налібакі (лета 1941 — студзень 1942) былі забітыя больш за 400 габрэяўЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Налибоки. ; у гета ў вёсцы Новы Свержань (1 жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 3500 габрэяў; у гета ў пасёлку Рубяжэвічы (1 сьнежня 1941 — лістапад 1942) былі забітыя больш за 1000 габрэяў; у гета ў горадзе Стоўбцы (канец жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 3500 габрэяў.

У Стаўбцоўскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Стажык Эльжбета і ЯнЯд Вашем. История спасения. Стажик Эльжбета и Ян. , Баранскія Станіслаў і ЯнінаЯд Вашем. История спасения. Баранские Станислав и Янина. , Цехановіч Вінцэнт, Марыя і Аляксандр, Верык (Цехановіч) СтаніславаЯд Вашем. История спасения. Цеханович Винсент, Мария и Александр. , Пракаповіч Аляксандр і Марыя, Кавальчук (Пракаповіч) Соф’яЯд Вашем. История спасения. Прокопович Александр и Мария. , Шчакала Іван, Аляксей і НаталляЯд Вашем. История спасения. Щекало Иван, Алексей и Наталья. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Новым Свержане, Стоўбцах і Рубяжэвічах.

Крыніцы

Літаратура

Стаўбцоўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Стаўбцоўскага раёна