Тыраксі́н, тэтратыранін, CHINO — ёдзмяшчальны гармон, які выпрацоўваецца фалікуламі шчытападобнай залозы пазваночных жывёл і чалавека, вытворнае тыразіну. У складзе тыраксіну 65,4 % ёду.

Сінтэзуецца тэраксін у складзе бялку тэрэаглабуліну шляхам ядзіравання тэразіну і акісляльнай кандэнсацыі двух малекул дыёдтыразіну з адшчапленнем аланіну. Унутрыклетачны пратэоліз гэтага бялку вядзе да вызвалення тыраксіну і паступлення яго ў кроў.

У земнаводных і некаторых касцістых рыб тыраксін стымулюе метамарфоз. У цеплакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асноўнага абмену, уплывае на рост і дыферынцыраванне тканак, уплывае на функцыі сэрца, павышае ўзбуджальнасць нервовай сістэмы. Разам з вазапрэсінам рэгулюе водны баланс арганізма і іншае.

Парушэнне сінтэзу тыраксіну ў арганізме вядзе да цяжкіх эндакрынных захворванняў. Недахоп тыраксіну ў арганізме чалавека вядзе да крэцінізму, мекседэмы; лішак — да тырэатаксікозу або базедавай хваробе.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гармоны шчытападобнай залозы