Анатоль Раманавіч Азаро́нак ( — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1968). Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Орша. Скончыў чатыры курсы рабфака ў Мінску і адзін курс Інстытута народнай гаспадаркі. На службе ў Ваенна-марскім флоце СССР з 1935 года. У 1939 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў гідраграфічную службу Чарнаморскага флоту (участкі Азоў, Ачамчыра, Поці, Керч, Марыупаль і іншыя). У 1944—1946 гадах А. Азаронак праходзіў службу на Дунайскай ваенна флатыліі, у 1946—1948 гадах — на Каўказскім участку Чарнаморскага флоту.
У 1953—1982 гадах А. Р. Азаронак займаў розныя пасады ў Галоўным штабе Ваенна-Марскіх Сіл СССР. У 1968 годзе яму было прысвоена воінскае званне контр-адмірал.
Памёр А. Р. Азаронак 21 лютага 2001 года.
Узнагароды А. Р. Азаронак узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За баявыя заслугі» і іншымі ўзнагародамі.
Крыніцы
Літаратура
Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2, кн. 1 : Витебская область. Кн. 1. — С. 11. На вершине славы : очевидное — невероятное: люди, события, факты / Б. Д. Долготович, Ю. В. Солонович. — Минск : Колорград, 2019. — 254 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-596-453-8. Командный состав Красной Армии в годы Великой Отечественной войны (1941—1945 гг.): генералы (адмиралы) — белорусы и уроженцы Беларуси : пособие / Б. Д. Долготович, Д. А. Козел. — Мн.: БНТУ, 2018. — 71 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-550-971-5.
Спасылкі Контр-адмирал Азарёнок Анатолий Романович // Беларускі саюз ваенных маракоў Азарёнок Анатолий Романович // Праект «Память народа» Азарёнок Анатолий Романович // Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Контр-адміралы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны