(Вялікі) Жытны востраў (), таксама Вялікі Шут (), Чалакёз () — рачны востраў у паўднёва-заходняй Славакіі, які распасціраецца ад Браціславы да Комарна на тэрыторыі Кішальфёльда. Утвораны разгалінаваннем Дуная і Малога Дуная і наступным упадзеннем Малога Дуная ў Ваг і Вага ў Дунай каля горада Комарна. Найбуйнейшы па велічыні рачны востраў Еўропы з плошчай 1885 км², даўжынёй 84 км і шырынёй 15—30 км. На тэрыторыі вострава ляжаць гарады Велькі-Медэр, Дунайска-Стрэда, Каларава, Комарна, Шаморын і частка Браціславы II — Вракуня і Падунайскія Біскупіцы. На поўдні вострава знаходзіцца запаведнік Дунайскія Лугі, рэзервацыя Златна.
Крыніцы
Катэгорыя:Астравы на Дунаі