«Блэк хоўк» ( — «Чорны каршак», названы ў гонар ваеннага правадыра індзейскага племя саўкаў; заводскі індэкс вытворцы — S-70, S — ад Sikorsky, агульнавайсковы індэкс — UH-60, UH — ад Utility Helicopter) — амерыканскі шматмэтавы верталёт. Паступіў на ўзбраенне Арміі ЗША, замяніўшы верталёт Bell UH-1 «Х’юі».
Лётныя выпрабаванні доследнай мадыфікацыі UH-60 былі завершаны ў 1974 годзе, у 1976 годзе верталёт выйграў конкурс на пастаўку ў Армію ЗША. Да 1985 года Армія ЗША закупіла больш за 300 верталётаў UH-60. Да сярэдзіны 1990-х гадоў было пабудавана больш за 2600 верталётаў.
Пры ўсталёўцы дадатковых пілонаў можа абсталёўвацца ПТУР AGM-114 Hellfire, дадатковымі паліўнымі бакамі для палётаў вялікай далёкасці. Таксама ў пярэдняй частцы грузавога адсека можа ўстанаўлівацца кулямёты М240, М134 і 30-мм гармата M230.
Мадэль, якая выкарыстоўвалася ў арміі ЗША ў 2025 годзе — UH-60M.
Крыніцы
Катэгорыя:Верталёты ЗША