Метаганімоз (metagonimosis) — гельмінтоз з групы трэматадозаў, які характарызуецца разладам дзейнасці кішачніка.

Этыялогія і эпідэміялогія Узбуджальнік трэматода даўжынёй 1-2,5 мм, шырынёй 0,4-0,7 мм. Цела пакрыта маленькімі шыпікамі, брушная прысоска зліта з ротавай. Яйцы маюць памеры 0,023 — 0,029 х 0,014—0,018 мм з вечкам на адным і патаўшчэннем шкарлупіны на іншым канцы. Дарослыя паразіты лакалізуюцца ў тонкім кішачніку чалавека, сабакі, кошкі. Развіццё адбываецца са зменай двух гаспадароў-прэснаводных малюскаў і розных відаў рыб.

Заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні ў ежу сырой рыбы і выпадковым заглынанні яе лускавінак. Захворванне распаўсюджана ў Кітаі, Карэі, Японіі, у басейне Амура, а таксама на Сахаліне.

Патагенез Гуляюць ролю сенсібілізацыя арганізма антыгенамі гельмінта і пашкоджанне слізістай абалонкі тонкай кішкі лічынкамі і дарослымі асобінамі паразіта.

На ранняй стадыі захворвання характэрныя ліхаманка, скурны сверб, эазінафілія. Трохі пазней развіваецца энтэрыт, які выяўляецца болем у верхняй палове жывата, млоснасцю, зацяжным паносам. Працягласць інвазіі каля 1 года.

Лячэнне Дыягназ ставіцца па выяўленні ў фекаліях яец гельмінта.

Хворых шпіталізуюць, лячэнне праводзяць эфірным экстрактам , а таксама нафтамонам і празіквантэлам.

Прагноз спрыяльны.

Крыніцы

Літаратура

Болезни животных, опасные для человека. М. 1997 г. Гельминтозы человека, под ред. Ф. Ф. Сопрунова, с 124, М., 1985; Озерецковская Н. Н., Зальнова Н. С. и Тумольская Н. И. Клиника и лечение гельминтозов, с. 113, М., 1984.

Катэгорыя:Трэматадозы