Помнік Васілю Ісакавічу Талашу — помнік у Петрыкаве Гомельскай вобласці, размешчаны на вул. Камсамольскай, у гарадскім скверы.
Пастаўлены ў 1958 г. у гонар Васіля Талаша, удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Заір Азгур.
Апісанне На прамавугольным мураваным пастаменце бронзавы паплечны бюст В. І. Талаша. Вышыня пастамента складае 3,09 м, бюста — 1 м.
Сродкамі пластыкі перададзены партрэтнае падабенства, цэласны характар селяніна, народнага героя. Расшпілены каўнер кашулі, баявыя ўзнагароды на грудзях дапаўняюць характарыстыку.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Петрыкава Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Заіра Азгура