Зборны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) — нацыянальны інфармацыйны рэсурс Беларусі, асноўны масіў якога фарміруецца найбуйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.

У ЗЭК прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыё- і відэадакументы, перыядычныя выданні.

Усе карыстальнікі незалежна ад іх месцазнаходжання атрымліваюць свабодны доступ у рэжыме рэальнага часу да бібліяграфічнай інфармацыі пра фонды бібліятэк. У інфармацыі пра знойдзены дакумент утрымліваюцца звесткі пра месца і шыфрах яго захоўвання, а таксама пра магчымасць дыстанцыйнага заказу дакументаў з фондаў. Сэрвіс заказу даступны толькі для карыстальнікаў той бібліятэкі, зарэгістраванымі чытачамі якой яны з’яўляюцца і ў якой знаходзіцца патрэбны дакумент.

Для інфармавання пра склад фондаў бібліятэк рэгіёнаў рэспублікі функцыянуюць рэгіянальныя зборныя электронныя каталогі.

Пошукавая сістэма распрацавана Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Пошук па слоўніках Рубрыкатар ДРНТІ Пошук у новых паступленнях Прафесійны пошук Пошук па спецыяльных відах дакументаў

Катэгорыя:Бібліятэчная каталагізацыя і класіфікацыя Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце Катэгорыя:Выдавецкая справа Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Беларусі