Беларусь за МКАДам () — беларускае незалежнае інтэрнэт-выданне. Створана 18 мая 2019 года, як канал у Тэлеграме.
Гісторыя Кантэнт СМІ быў сфакусаваны на асвятленні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 2 сакавіка 2021 года выданне змяніла назву на «Беларусь за МКАДам» і пачало публікаваць навіны пра беларускія рэгіёны.
17 снежня 2021 года судом Маскоўскага раёна Мінска Тэлеграм-канал медыя быў прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. 13 кастрычніка 2023 года выданне, разам з яго акаўнтамі ў сацыяльных сетках і лагатыпам, было прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. На той момант на яго Тэлеграм-канал было падпісана больш за 12 тысяч чалавек. 17 ліпеня 2024 года суд Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці аб’явіў Ютуб-канал медыя экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.
У жніўні 2023 года па справе рэсурсу быў затрыманы грамадзянін Украіны Аляксандр Катовіч. Сілавыя структуры палічылі яго стваральнікам канала. У сакавіку 2024 года суд прыгаварыў яго да 5 гадоў калоніі па шэрагу артыкулаў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання. 22 лістапада 2025 года Аляксандр Катовіч быў памілаваны і дэпартаваны ва Украіну. Сам ён абверг сувязь з кіраваннем медыя і заявіў, што толькі пісаў каментарыі ў чаце. «Беларусь за МКАДам» таксама пацвердзіла словы Катовіча, што ён ніколі не быў звязаны са СМІ.
У студзені 2025 года Ютуб-канал «Беларусі за МКАДам» заняў шостае месца ў топе беларускага Ютуба, сабраўшы больш за шэсць з паловай мільёнаў праглядаў і абагнаўшы акаўнт тэлеканала АНТ.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Telegram-каналы Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі