Ко́дэкс Станісла́ва А́ўгуста — праект кадыфікацыі грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права I Рэчы Паспалітай. Названы паводле ініцыятара ўкладання караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Перадумовы Дзейнае права ў Рэчы Паспалітай не было кадыфікавана з прычыны супраціву шляхты, якая асцерагалася ўзмацнення ўлады караля (хоць колькі разоў былі спробы пераадолець супраціўленне сойма). Разам з пачаткам пасяджэнняў Чатырохгадовага Сойма з’явіўся план кадыфікацыі дзейнага права. Для падрыхтоўкі кодэксу ў 1789 была створана камісія на чале з камянецкім біскупам Адамам Красінскім.
Пасля прыняцця Урадавага закону 3 мая была выдадзена Соймавая дэкларацыя 5 мая, якая абвясціла прыняты закон адзінай крыніцай права. Гэта азначала спыненне дзеяння ў тым ліку і Статуту Вялікага Княства Літоўскага.
Распрацоўка Паслы ад ВКЛ выступілі супраць скасавання аўтаноміі і 28 чэрвеня дамагліся стварэння асобных для двух дзяржаў камісіяў для падрыхтоўкі кодэксаў грамадзянскага і крымінальнага права. Камісію для Кароны ачоліў Гуга Калантай, а для Літвы — біскуп інфлянцкі Юзаф Казімір Касакоўскі.
У склад камісій уваходзілі прафесары права, пісары і сябры сойма, між іншага:
Геранім Страйноўскі — прафесар, рэктар Галоўнай школы ў Вільні, прыхільнік фізіякратыі; — першы прафесар польскага ў Кракаўскай акадэміі; Юзаф Шыманоўскі — будучы старшыня Юрыдычнага аддзела ў Найвышэйшай нацыянальнай радзе (1794); Францішак Барс — варшаўскі адвакат; Тэадор Астроўскі — прафесар права.
Камісіі не здолелі завяршыць сваю працу з прычыны выбуху вайны з Расіяй, таму кодэкс так і не набыў моцы. Камісія ВКЛ падрыхтавала толькі праекты законаў аб трыбунальскіх і земскіх судах.
Умовы Праект меў прагрэсіўны характар. Паводле яго права заставалася феадальным, аднак ужо ўключала асобныя капіталістычныя элементы. Захоўваўся саслоўны падзел грамадства, аднак працягваліся і развіваліся рэформы Чатырохгадовага Сойма, напрыклад:
забяспечвалася прававая абарона сялян прадугледжвалася абмежаваная асабістая свабода і неадарванасць ад зямлі прымалася правіла трымання дагавораў між панам і падданымі для сялян уводзіўся дзяржаўны суд намервалася абмежаваць самавольства феадалаў
Літаратура Wojciech Szafrański. Opieka w projekcie Wojciecha Prus Olszowskiego do Kodeksu Stanisława Augusta Кодэкс Станіслава Аўгуста: збор дакументаў // Варшава, 1938
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гісторыя права Польшчы Катэгорыя:Кодэксы Польшчы Катэгорыя:Станіслаў Аўгуст Панятоўскі