Анры́-Агю́ст Барб'е́ (, 29 красавіка 1805, Парыж — , ) — французскі паэт, драматург, які належаў да рамантычнай школы.

Біяграфія Нарадзіўся 29 красавіка 1805 года ў Парыжы. Вучыўся ў ліцэі Генрыха IV і некаторы час вывучаў права, аднак так і не стаў юрыстам, адразу пасля вучобы заняўшыся літаратурнай дзейнасцю. Разам з Альфонсам Руае дэбютаваў у 1830 годзе раманам «Дрэнныя хлопцы» (). Валодаючы дастатковымі матэрыяльнымі сродкамі, жыў у Парыжы цалкам незалежна, не займаючы ніякай пасады, дзяржаўнай ці грамадскай.

Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі ў «Revue de Paris» сталі з'яўляцца вершы Барб'е, якія хутка прынеслі яму вядомасць. Вершы на тэму рэвалюцыі, напісаныя па ўзоры ямбаў Андрэ Шэнье, былі сабраны Барб'е ў дэбютны зборнік «Ямбы» («Iambes», 1831), які карыстаўся велізарным поспехам не толькі ў рэвалюцыйна настроеных колах французскай інтэлігенцыі, але і за межамі Францыі, у прыватнасці ў Расіі. Зборнікі вершаў «Сільвы» (Silves, 1864), «Сатыры» (Satires, 1868), «Гераічныя рыфмы» (Rimes héroiques), а таксама драматычныя эцюды, проза, пераклады з Шэкспіра, Кольрыджа і інш. (зборнік «Chez les poètes») не дадалі нічога да славы, якую Барб'е заваяваў сваімі першымі вершамі. Сааўтар лібрэта опер Г. Берліёза «Бенвенута Чэліні» (1838). З 1869 года — член Французскай акадэміі.

Памёр у Ніцы 13 лютага 1882 года.

Бібліяграфія Ямбы и Поэмы / Ред., вступ. статья и примеч. М. П. Алексеева. — Одесса, 1922. Избранные стихотворения. Перевод с французского / Редакция переводов и предисловие Е. Г. Эткинда. — : Художественная литература, 1953. Беранже П.-Ж., Барбье О., Дюпон П. Песни. Стихотворения. Перевод с французского / Сост., вступ. статья и примеч. С. Брахман. — : Художественная литература, 1976.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Франкамоўныя паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Французскія пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз