Народная Рэспубліка Бенін () — сацыялістычная дзяржава, якая размяшчалася на беразе Гвінейскага заліва на Афрыканскім кантыненце, цяпер вядома як Рэспубліка Бенін.
Народная Рэспубліка Бенін была створана 30 лістапада 1975 года пасля перавароту 1972 года ў Рэспубліцы Дагамея. Народная Рэспубліка існавала да 1 сакавіка 1990 года, калі краіна была перайменаваная, а затым 11 снежня 1990 года была прынятая новая канстытуцыя.
Спроба перавароту У студзені 1977 года ў краіне была здзейсненая спроба перавароту, пад кіраўніцтвам Боба Дэнара пры падтрымцы Францыі, Габона і Марока. Яго правал дапамог умацаваць рэжым. 26 жніўня таго ж года была прынятая канстытуцыя. Усю ўладу атрымлівала толькі створаны нацыянальны сход.
Апазіцыя была падаўленая, палітычныя зняволеныя маглі гады правесці ў турме без суда. Былі арганізаваны кампаніі па развіцці сельскай мясцовасці і паляпшэнні адукацыі. Дзяржава таксама праводзіла антырэлігійную палітыку, імкнучыся выкараніць вядзьмарства і састарэлыя вераванні. Вуду было забароненаKerekou, the unavoidable , Jeune Afrique, 25 March 2010. Бенін атрымаў падтрымку ад іншых камуністычных краін, у тым ліку Кубы, ГДР, СССР і КНДР.
Эканоміка У эканоміцы вяршэнстваваў аграрны сектар. Сельская гаспадарка была арыентавана на вытворчасці прадуктаў алейнай пальмы, бавоўны, тытуню і іншых культур. У 1977 годзе выраблена (у тыс.тон) рысу — 17, кукурузы — 235, проса — 5, сорга — 76, касавы — 610, арахіса — 48, ядраў пальмавага арэха — 70, апельсінаў — 12, пладоў манга — 12, бананаў — 12. Пагалоўе жывёлы (1 тыс.галоў) — буйной рагатай— 833; авечак — 886, коз — 858, свіней — 378. Налічваецца 4068 тыс. галоў хатняй птушкі.
У прамысловай сферы меліся невялікія прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, тэкстыльная фабрыка, прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, зборцы транзістараў. У невялікіх аб’ёмах здабываўся мармур, вапняк, алмазы. У 1976 годзе выпрацавана 62 млн квт-г электраэнергіі.
Экспарт — прадукты алейнай пальмы, бавоўна, тытунь. Імпарт — аўтамабілі і абсталяванне, тэкстыль, нафтапрадукты. Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, ЗША, ФРГ.
Краіна з’яўлялася членам Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі і Супольнай афра-маўрыкійскай арганізацыі.
Узровень жыцця быў даволі нізкі; меўся высокі ўзровень беспрацоўя, у 1985—1988 гадах 73 % дарослага насельніцтва было непісьменным, дзіцячая смяротнасць складала 185 чалавек на 1000 чалавек, доступ да чыстай вады мела 52 % насельніцтва. Пры гэтым меліся пэўныя паляпшэнні сітуацыі. Напрыклад, у 1970—1985 гадах узровень пісьменнасці штогод павышаўся на 1,8 %, у 1975—1987 гадах даступнасць чыстай вады штогод павялічвалася на 3,94 %. Дзіцячая смяротнасць знізілася да 1988 года больш чым у 1,5 разы ў параўнанні з 1960 годам.
Крыніцы
Катэгорыя:Былыя сацыялістычныя рэспублікі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Афрыкі