Ільза Кох (, народжаная Ільза Кёлер (Ilse Köhler); , — , Айхах, Баварыя) — нацысцкая злачынца, супрацоўніца дапаможнай службы СС; жонка кашталяна канцлагера Бухенвальд Карла Ота Коха. У пасляваенны перыяд стала вядома пад мянушкай «Бухенвальдская ведзьма»
У кастрычніку 1948 года ўлады ЗША даручылі ўраду Баварыі ўзбудзіць крымінальную справу супраць Кох за злачынствы, учыненыя супраць грамадзян Германіі. Адразу пасля вызвалення з турмы для ваенных злачынцаў у Ландсбергу ў кастрычніку 1949 года, Кох была ўзятая пад варту. У канцы 1949 года ў акруговы суд Аўгсбурга былі прад’яўлены абвінавачанні супраць яе, у тым ліку забойствы. 15 студзеня 1951 года Кох было прад’яўлена абвінавачанне ў падбухторванні да забойства, замаху на забойства і падбухторванні да нападу пры абцяжваючых абставінах. Яна была прыгаворана да пажыццёвага зняволення. Яна была адзінай жанчынай у Германіі, прысуджанай да пажыццёвага зняволення ў сувязі са злачынствамі нацыстаў (агулам абвінавачванні былі вылучаныя супраць 165 мужчын). 1 верасня 1967 года яна павесілася ў сваёй камеры ў баварскай жаночай турме ў Айхаху, дзе знаходзілася з 1949 года.
Вобраз Ільзы Кох паслужыў прататыпам для гераіні фільмаў «Ільза, ваўчыца СС» (1975), «Ільза — захавальніца гарэма нафтавага шэйха» (1976), «Ільза — лютая турэмшчыца» (1977), «Ільза, тыгрыца з Сібіры» (1977). Крыніцы
Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы