Аляксандр Альфрэдавіч Машэўскі () — беларускі навуковец, урач-анколаг; доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1940 года ў Смаленску.

У 1963 годзе скончыў Данецкі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Прафесійны шлях пачаў з пасады хірурга, потым — галоўнага ўрача медсанчасткі шахты «Паўночная» Данецкай вобласці.

З 1968 года працаваў у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (пазней — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава). Прайшоў шлях ад доктара лабараторыі комплекснай тэрапіі да намесніка дырэктара па навуковай рабоце, апошнюю пасаду займаў з 1990 года. З 2015 года працаваў старшынёй Цэнтральнай экспертнай камісіі па раннім выяўленні анкалагічных захворвання. 

Памёр 1 лютага 2025 года.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па арганізацыі проціракавай барацьбы, дыягностыцы злаякасных новаўтварэнняў, камбінаваных і комплексных метадах лячэння злаякасных пухлін.

Узнагароды Знак «Выдатнік аховы здароўя»; ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь; знак «За заслугі перад беларускай анкалогіяй»; ганаровы грамадзянін Мінскага раёна.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскага раёна