За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Барысаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы яўрэяў у раёне адбываліся ў Барысаве, Зембіне, Мсціжы, вёсках Чарнёўка, Бродаўка, Лошніца, Крацэвічы, ДзедзілавічыА. Розенблюм. Куда девались дедиловичские евреи? , Малое Стахава, Зачысце, Плітчанка, у працоўным лагеры пры торфапрадпрыемстве «Белае балота» (цяпер пасёлак Чырвоны Кастрычнік)А. Розенблюм. Кого расстреляли на Белом Болоте М. Шоломицкая. На еврейском кладбище в Старом городе отметят Девятое Ава і іншых месцах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: У гета горада Барысаў (27 жніўня — 21 кастрычніка 1941) былі забітыя каля 9000 габрэяў. У гета пасёлка Зембін (ліпень — 18 жніўня 1941) былі забітыя 927 габрэяў. У гета вёскі Мсціж (восень — зіма 1941) былі забітыя больш за 100 габрэяў.
У Барысаўскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дуброўскі АляксандрЯд Вашем. История спасения. Дубровский Александр. , Скавародка КанстанцінЯд Вашем. История спасения. Сковородка Константин. , Фралова АленаЯд Вашем. История спасения. Фролова Елена. , Варатнік (Шульц) Алена, Грэнка ЕфрасінняЯд Вашем. История спасения. Воротчик (Шульц) Елена. Яд Вашем. История спасения. Гренко Ефросинья. , Мажэйка ВандаЯд Вашем. История спасения. Можейко Ванда. , Мазуркевіч ФёдарЯд Вашем. История спасения. Мазуркевич Федор. , Чорная Ганна, Чорны Віктар, Стэльмашонак (Чорная) ВалянцінаЯд Вашем. История спасения. Чёрная Анна. Яд Вашем. История спасения. Чёрный Виктор. Яд Вашем. История спасения. Стельмашонок (Черная) Валентина. , Бружнік Атыля, Шумелава (Бружнік) ВольгаЯд Вашем. История спасения. Бружник Атиля и Шумелова (Бружник) Ольга. , Мірук МарыяЯд Вашем. История спасения. Мирук Мария. , Ваўкавец ЛідзіяЯд Вашем. История спасения. Волковец Лидия. .
Помнікі загінулым яўрэяўм устаноўлены ў Зембіне, Чырвоны Кастрычнік, Малое Стахава, БарысавеГетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги Л. Смиловицкого «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.»), Мстіжы.
Крыніцы
Літаратура
Барысаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Барысаўскага раёна