Batrachedridae — невялікае сямейства молепадобных матылькоў.

Апісанне Матылі невялікія, цьмяна-афарбаваныя, маюць надзвычай характэрную позу спакою: высока прыўзняты пярэдні канец цела і накіраваныя назад ногі надаюць ім «позу жабы» (адкуль паходзіць навуковая назва). Размах крылаў 9-20 мм. Губныя шчупікі даволі доўгія, загнутыя ўверх. Вусікі ніткападобныя, амаль дасягаюць вяршыні пярэдняга крыла.

Пярэднія крылы вельмі вузкія, лінейныя. Малюнак звычайна абмяжоўваецца 2 цёмнымі кропкамі. Заднія крылы вельмі вузкія, лінейныя, з 5-7 жылкамі. Даўжыня іх махроў у 8-10 разоў перавышае шырыню крыла.

Гусеніцы фітафагі, пераважна на генератыўных частках дрэвавых раслін з падкласаў , і , а таксама . Нешматлікія віды звязаны з іглічнымі і травяністымі аднадольнымі падкласу . Асобныя віды другасна перайшлі да драпежніцтва на какцыдах, альбо сустракаюцца як каменсалы ў гнёздах павукоў і мурашак. Пераважаюць вузкія алігафагі. Вусені вельмі рухомыя і будуюць трубчастыя шаўкавінныя хады на паверхні і ў паражнінах харчовага субстрата. У некаторых амерыканскіх відаў могуць рабіць чахлікі. У тропіках шкодзяць какосавай і фінікавай пальмам.

Арэал Распаўсюджванне касмапалітычнае. У сусветнай фаўне вядома 6 родаў і каля 150 відаў, пераважна з трапічных і субтрапічных абласцей. У Палеарктыцы 10 відаў.

Віды

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Матылі Катэгорыя:Сямействы насякомых