Трубаўкладачнае судна, трубаўкладчык — спецыялізаванае судна, прызначанае для пракладкі падводных трубаправодаў ). Першае трубаўкладачнае судна было створана ў ЗША ў 1956 годзе для пракладкі трубаправода па марскому дну каля горада Камеран.
Бываюць самаходныя і несамаходныя. Корпус трубаўкладчыка мае спрошчаную форму. Часам у трубаўкладчыкі пераабсталююць баржы або судны іншага тыпу. Будуюцца трубаўкладачныя судны з корпуса катамараннага тыпу або са стабілізуючымі калонамі, асабліва для раёнаў з суровымі кліматычнымі ўмовамі. Трубаўкладчыкі са звычайным корпусам працуюць пры хваляванні да 3—4 і ветры да 5—7 балаў, з карпусамі-катамаранамі або са стабілізуючымі калонамі — пры хваляванні да 5—6 і ветры да 7—9 балаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Судно-трубоукладчик «Академик Черский» // Российское информационное агентство Рустим Букин Владислав Флагман трубоукладочного флота России — ТУБ «Фортуна» // Портал «Корабел.ру»
Катэгорыя:Будаўнічыя тэхналогіі Катэгорыя:Трубаправодны транспарт Катэгорыя:Тыпы цывільных суднаў