Пірыта () — раён Таліна, сталіцы Эстоніі.

Геаграфія Размешчаны на паўночным усходзе горада. На поўдні мяжуе з раёнам Ласнамяэ, на паўднёвым захадзе — з раёнам Кесклін. На захадзе выходзіць да Талінскага заліва Балтыйскага мора. Плошча — 18,88 км² (11,8 % ад агульнай плошчы Таліна).

Мікрараёны Уключае ў сябе 9 мікрараёнаў:

Пірыта, Мерывялья, Маар’ямяэ, Козэ (Пірыта-Козэ), Мяхэ, Клоастрыметса, Лепіку, Лаякюла, Іру. Галоўныя вуліцы: Пірыта, Козэ, Мерывялья, Рандверэ, Пярнамяэ.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Пірыта.

Пірыта, як і Нымэ, — адзін з прэстыжных раёнаў Таліна.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Таліна