Cishynia Uspaminau (Цішыня Успамінаў) — малады беларускі фольк-гурт, натхнёны багатай культурнай спадчынай Беларусі і творчасцю беларускіх музыкаў, якія ствараюць і падтрымліваюць аўтэнтычную музыку. Іх аднайменны альбом, выпушчаны ў снежні 2024 года, уключае восем трэкаў.

Спалучаючы фолк і эмбіент, Цішыня Успамінаў выходзіць на сцяжыну фэнтэзійнага (ад слова — «фэнтэзі») гучання, пашыраючы сваю аўдыторыю да тых, каму блізкая не толькі славянская міфалогія, але скандынаўскія матывы.

Атанальны спеў, меланхолія, мінімалістычныя аранжыроўкі — музыкі нібыта «ачышчаюць» фолк да яго сарцавіны, каб пакінуць спеў, мелодыю і ўмоўнасць — апошняя нараджаецца праз атмасферную электроніку. Гурту цікава надаць беларускаму фолку таямнічы арэол, зацягнуць у прастору магіі, старажытнасці, фантазіі.

Гісторыя гурта Праект быў заснаваны ў 2024 годзе Янай Кліндухавай і Аляксандрам Сярогіным ва Уроцлаве. Абодва заснавальнікі паходзяць з Віцебску.

Пасля пераезду ў Польшчу Аляксандр пачаў пісаць вершы пра Радзіму, пачуцці, успаміны і культуру. Яна, не маючы музычнай адукацыі, але будучы самаадукаванай у гэтай сферы, стварыла мелодыю да аднаго з яго вершаў. Так узнікла першая сумесная кампазіцыя пад назвай Polymia. Пасля гэтага яны вырашылі працягваць ствараць музыку разам.

У 2025 годзе да гурта далучылася новая ўдзельніца — Валерыя Хоміч.

Дыскаграфія

Альбомы

«Cishynia Uspaminau» У снежні 2024 года Cishynia Uspaminau выпусцілі аднайменны альбом, які ўключае восем трэкаў. Karčma Cishynia Uspaminau Raka Klič Štoj pa Moru Polymia Kupalinka Smuha

Сінглы

«Za tumanam» (2025) «Car-Dub (King Oak)» (2025) «Taniec Iskraŭ» (2025)

Склад

Яна Кліндухава: вакал, аранжыроўка. Аляксандр Сярогін: тэксты, аранжыроўка. Валерыя Хоміч: бэк-вакал.

Крыніцы

Спасылкі Старонка Spotify Старонка Bandcamp Старонка Apple Music Акаўнт Instagram Канал TikTok

__INDEX__ Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2024 годзе