Таксакара кашэчая (Toxocara mystax) — від круглых чарвякоў сямейства .

Апісанне

Самцы дасягаюць у даўжыню 5-10 см, самкі 9-18 см. Афарбоўка цела светла-жоўтага колеру. Галаўны канец цела мае выразна выяўленыя «бакавыя крылы». Яйцы круглай формы, з тоўстай абалонкай, памерам каля 85 мкм. Эмбрыянальная фаза доўжыцца 10-15 дзён.

Этыялогія

Toxocara mystax з’яўляецца шырока распаўсюджаным паразітам у стрававальнай сістэме прадстаўнікоў сямейства каціныя. Дарослыя асобіны паразітуюць у тонкім кішачніку, выклікаючы бессімптомнае захворванне — таксакароз. У рэдкіх выпадках, пры моцнай інвазіі хвароба можа скончыцца смяротным зыходам.

Інфікаванне котак адбываецца прамым шляхам пры пападанні ўнутр яец, альбо пры паглынанні мяса заражаных жывёл.

Лячэнне Лячэнне ўключае ў сябе прыём процігельмінтных прэпаратаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паразіты катоў Катэгорыя:Паразіты млекакормячых Катэгорыя:Круглыя чэрві Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1800 годзе