За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дзяржынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Устаноўлены 5 месцаў масавых забойстваў яўрэяў на тэрыторыі раёна — Клыпаўшчына, Рыжаўка, Скароднае, Дзяржынск, СкірмантаваА. Волохонович. Халакост у Дзяржынскім раёне .
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Дзяржынску. У гэтым гета ў перыяд з лета 1941 года да 21 кастрычніка 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 2000 яўрэяў.
У Дзяржынскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Зуеўская Ганна, Харытон ЛізаветаЯд Вашем. История спасения. Зуевская Анна и Харитон Елизавета. , Луцкіна (Жыліч) АляксандраЯд Вашем. История спасения. Луцкина (Жилич) Александра. .
Ахвярам генацыду яўрэяў у Дзяржынскім раёне ўстаноўлена 4 помнікі — у Рыжаўцы (каля вёскі Вінаградаўка), у Скірмантаве, у Скародным і ў Дзяржынску.
Крыніцы
Літаратура
Дзяржынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Дзяржынскага раёна