Інтэрме́дыя (ад  — тое, што знаходзіцца пасярэдзіне): Інтэрмедыя — невялікая п'еса або сцэна, звычайна камічнага характару, разыгрываецца паміж асноўнымі дзеямі п’есы (драмы або оперы); то самае, што і інтэрлюдыя («міждзеянне»). Узнікла ў рэнесансным тэатры ў XV ст., распаўсюдзілася ў тэатрах Італіі, Англіі, Іспаніі XVI—XVII стст., а таксама рускім і ўкраінскім школьных тэатрах XVII—XVIII стст. З оперных інтэрмедый развілася опера-буфа (класічны ўзор — «Служанка-пані» Пергалезі, 1733). У сучасным тэатры інтэрмедыя захавалася як устаўная камічная або музычная сцэна ў спектаклі.

Інтэрмедыя ў музыцы — прамежкавы эпізод, які падрыхтоўвае і злучае розныя тэмы ў фузе; часам завецца інтэрлюдыяй. Падрыхтоўчая частка для ўсёй фугі — экспазіцыя.

Катэгорыя:Тэатральная тэрміналогія