4 лютага 2025 года ў навучальнай установе для дарослых «Campus Risbergska» (Эрэбру, Швецыя) адбыўся ўзброены напад, праз 20 хвілін на месцы здарэння працавалі аператыўныя службыПри стрельбе в шведской школе погибли около десяти человек — РИА Новости, 04.02.2025. Было забіта 11 чалавек і паранена 15, нападнік пакончыў з сабойВ результате стрельбы в шведской школе погибли 11 человек, среди них, вероятно, и сам нападающий – полицияПодозреваемый в стрельбе у школы в Швеции покончил с собой — РИА Новости, 04.02.2025. Гэта самае буйное масавае забойства ў гісторыі краіныПремьер Швеции назвал стрельбу в школе самой страшной в истории страны – Коммерсантъ.

Пасля заканчэння стральбы аператыўныя службы знайшлі труп яшчэ аднаго чалавека. Ім аказаўся 35-гадовы мужчына Рыкард Андэрсан. Сам Рыкард быў беспрацоўным, аддаліўся ад сям’і, у грамадстве яго заўсёды лічылі ізгоемhttps://www.kp.ru/daily/27661/5045469/. Зброю ён пранёс у чахле ад гітары, і непасрэдна падрыхтаваўся ў прыбіральні. Яго цела знайшлі ў калідоры сярод іншых трупаў, з кулявым раненнем у галавеВ Швеции полиция не смогла установить мотивы стрелка в Эребру - РИА Новости, 05.02.2025.

Пазней паліцыя абшукала кватэру стралка. Па словах суседзяў, ён быў замкнёным чалавекам і часта насіў паляўнічы камуфляж. Праваахоўнікі пры ператрусе высветлілі, што ён не звязаны з радыкальнымі групоўкаміЧисло погибших при стрельбе в Швеции увеличилось до 11 - Ведомости. На думку паліцыі, мужчына дзейнічаў у адзіночку.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 4 лютага Катэгорыя:Люты 2025 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе