Васіль Іванавіч Панамароў () — савецкі футбаліст, паўабаронца.
Біяграфія Васіль Панамароў нарадзіўся ў 1915 або 1916 годзе ў горадзе Падольск Маскоўскай губерні (зараз Маскоўская вобласць).
Гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронца. Пачынаў выступаць у Мінску за КІМ і СКА.
У 1939 годзе выступаў за ленінградскі «Спартак» у групе «Б» чэмпіянату СССР, правёў 14 матчаў, забіў 6 мячоў.
У 1940 годзе гуляў у група «А» за маскоўскі «Крылы Саветаў». Правёў 18 матчаў, забіў 10 галоў, стаўшы лепшым снайперам каманды ў турніры.
Па ходзе сезона-40 перабраўся ў мінскае «Дынама», правёў 3 матчы ў група «Б».
У 1941 годзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны правёў у групе «А» чэмпіянату СССР 9 паядынкаў, забіў 1 мяч.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Знік без вестак у 1941 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Зніклі без вестак у час Вялікай Айчыннай вайны