Вучэнне ўзнесеных валадароў (), таксама Вучэнне валадароў мудрасці — рэлігійнае вучэнне, аснову якога складаюць тэксты, заяўленыя як пасланні ўзнесеных валадароў (валадароў мудрасці). Імі ў вучэнні называюць духоўных настаўнікаў чалавецтва ўсіх часоў, якія зараз дзейнічаюць са свайго ўзнесенага стану. Найбольш вядомымі дзеячамі, якія публікавалі пасланні ад імя ўзнесеных валадароў, з’яўляюцца Г. Балард, Элізабэт Профэт, . Рэлігійныя арганізацыі, імі створаныя (рух «Я есмь», Мост свабоды, Царква сусветная і пераможная), у адпаведнасці з сучаснай класіфікацыяй прылучаюць да новых рэлігійных рухаў, групы нью-эйдж.
Назва Паняцце «ўзнесены валадар» (Ascended master) упершыню ўжыта у 1924 годзе ў яго серыі кніг «Жыццё і вучэнні майстроў Далёкага Усходу». Палажэнне пра ўзнесеных валадароў стала цэнтральным у дзейнасці Гая Баларда (1930—1939 гг.) і было ім шырока распаўсюджанае. Сама ж канцэпцыя «ўзнесеных валадароў», хаця і з крыху адрознай назвай «настаўнікі мудрасці», бярэ пачатак з тэасофскай традыцыі.
Паводле гэтай канцэпцыі, узнесеныя валадары — духоўна развітыя асобы, якія раней увасабляліся ў зямных целах, але больш не залучаныя ў цыклы рэінкарнацыі, то бок дасягнулі ўзнясення. Са свайго ўзнесенага стану яны цяпер калектыўна каардынуюць і падтрымліваюць духоўнае развіццё чалавецтва.
Паняцце «валадары» заснавана на тэзе пра . Паводле яе ёсць 7 асноўных якасцяў Абсалюта, праз якія ён выяўляецца ў свеце формы (сіла, мудрасць, любоў і г.д.), і яны сімвалізуюцца 7 прамянямі светлавога спектра (ад ружовага да фіялетавага). Той, хто дасканала авалодаў хаця б адной з гэтых 7 боскіх якасцяў, робіцца валадаром (таксама сустракаецца назва «майстар»).
Гісторыя
Перадумовы ўзнікнення Рэлігійныя арганізацыі, якія належаць да Вучэння ўзнесеных валадароў, класіфікуюцца даследнікамі як выйшлыя з тэасофскай традыцыі. Адпаведна, перадумовы ўзнікнення Вучэння закладаліся яшчэ праз дзейнасць . У канцы 1880-х яна напісала і апублікавала асноўную сваю працу — «Таемную дактрыну». Паслядоўнікамі сцвярджаецца, што яе сапраўднымі аўтарамі былі будучыя ўзнесеныя валадары Морыя, Кут Хумі і , якія тэлепатычна надыктавалі «Таемную дактрыну» Блавацкай.
Гай Балард
Афармленне вучэння ў яго цяперашняй форме адбылося праз дзейнасць Гая Баларда. Балард на пачатку 30-х гадоў наведаў гару Шаста (паўночная Каліфорнія), дзе, па яго сцверджанні, ён сустрэў чалавека, які назваўся , адным з узнесеных валадароў. Вынікам сустрэчы і далейшага супрацоўніцтва было выданне Балардам 3 кніг, у якіх падрабязна апісаны яго містычны досвед, заснаванне разам з жонкай Эднай Балард руху «Я есмь» і перыядычная публікацыя новых пасланняў ад імя Сэн-Жэрмэна і іншых узнесеных валадароў у выданні "Голас «Я есмь». Г. Балард развіў актыўную дзейнасць у ЗША, якая дасягнула свайго піку незадоўга да яго раптоўнай смерці ў 1939 годзе. Агульная колькасць людзей, якія наведалі яго лекцыі, перавышае мільён чалавек.
Джэральдзін Інэсэнт была членам руху «Я есмь». У 1944 годзе, праз некалькі год пасля смерці Г. Баларда, яна пачала сцвярджаць, што з ёю звязаўся ўзнесены валадар Эль Морыя і пачаў яе рыхтаваць у якасці пасланца. У 1951 годзе Д. Інэсэнт пачала публікаваць пасланні ад імя ўзнесеных валадароў, якія знайшлі пэўны водгук у паслядоўнікаў руху «Я есмь», але яе дзейнасць не была ўхваленая лідарам руху Эднай Балард. У сярэдзіне 1950-х гадоў Д. Інэсэнт засноўвае ўласную рэлігійную арганізацыю «Мост свабоды» (), якая працягнула сваю дзейнасць і пасля яе смерці ў 1961 годзе.
Марк Профэт і Элізабэт Клэр Профэт
быў наступны, хто пачаў атрымоўваць і публікаваць пасланні ад імя ўзнесеных валадароў. У 1958 годзе ён заснаваў рэлігійную арганізацыю Summit Lighthouse (Вяршынны маяк). У 1964 годзе яго жонка Элізабэт Профэт таксама пачынае публічна атрымоўваць пасланні ўзнесеных валадароў. Пасля смерці Марка Профэта ў 1973 годзе яна працягнула дзейнасць арганізацыі, даўшы ёй новую назву «Царква сусветная і пераможная». Элізабэт развівае актыўную дзейнасць: здзяйсняе працяглы тур з лекцыямі па тэрыторыі ЗША, засноўвае навучальныя цэнтры, удзельнічае ў агульнанацыянальных тэлепраграмах, выдае кнігі. У 2000 годзе з прычыны праблем са здароўем (хвароба Альцгеймэра) яна пакідае пост духоўнага лідара арганізацыі.
Таццяна Мікушына
ў 2001 годзе засноўвае духоўна-асветніцкі цэнтр «Сірыюс», а ў 2005 г. пачынае публікаваць пасланні ад імя ўзнесеных валадароў. Пасланні зазвычай публікаваліся штодня на афіцыйным сайце ў перыяды летняга і зімовага сонцастаяння, а пасля гэтыя цыклы пасланняў выдаваліся асобнымі кнігамі. У 2008 г. быў пабудаваны навучальны цэнтр ля Омска як аснова для будучага пасялення. Прыярытэтнай мэтай было заяўлена стварэнне «Абшчыны Духу», як узору для будучых пасяленняў па ўсёй зямной кулі. У 2005—2023 гадах было выдадзена блізу 70 кніг. Асноўныя працы перакладзены на два дзясяткі моў. У 2014 годзе была заснавана міжнародная грамадская арганізацыя «За маральнасць».
Вучэнне
Асновы Вучэння
Закон кармы У Вучэнні сцвярджаецца, што закон кармы — гэта асноўны закон гэтага Сусвету. Што б мы ні рабілі, гэта будзе мець наступствы, і гэта азначаецца тэрмінам «карма». Тое, што мы здзейснілі ў мінулым, выяўляе сябе ў цяперашнім. Тое, што мы робім цяпер, будзе мець наступствы ў будучыні, у тым ліку ў наступных увасабленнях.
Раскрываецца ўяўленне пра карму як пра энергію. Чалавек чэрпае энергію ад Бога, прапускае яе праз сябе і сваімі думкамі, пачуццямі, справамі пераўтварае яе, фарміруючы ў выніку станоўчую або адмоўную карму, якая назапашваецца і перабывае ў самым чалавеку як энергія з пэўнымі характарыстыкамі.
Закон рэінкарнацыі Закон рэінкарнацыі разглядаецца як закон развіцця. Адпаведна, самыя пераўвасабленні выходзяць як дабро, якое дазваляе выправіць былыя няправільныя ўчынкі, усвядоміць сваю сапраўдную прыроду і паступова рэалізаваць свой духоўны патэнцыял у свеце формы. З гэтага пункту гледжання тое, што завецца чалавечым жыццём, уяўляе собою не больш чым адзін дзень у існаванні сапраўднай духоўнай сутнасці чалавека.
Сцвярджаецца, што цераз працэс пераўвасаблення праходзіць не фізічнае цела, не эмацыйная прырода і не розум. Тое, што праходзіць праз працэс пераўвасаблення, знаходзіцца над усімі гэтымі аспектамі індывіда.
Маральны закон Маральны закон скіраваны на тое, каб чалавек пераадолеў сваю эгаістычнасць і выявіў боскую прыроду. Дзеля гэтага даюцца прынцыпы паводзінаў, заснаваныя на богацэнтрычнай мадэлі свету, у процівагу немаральным паводзінам, заснаваным на эгацэнтрызме.
Абвяшчаецца адзінства маральных прынцыпаў усіх рэлігіяў, грунтуючыся на тым, што ўсялякая праўдзівая рэлігія мае сваёй асновай імкненне сцвердзіць боскую частку чалавечай існасці і выкараніць эгаістычную.
Дадатковыя тэзы Вучэння
Будова Сусвету Сусвет з’яўляецца эманацыяй Бога. Усё, што яго складае — гэта боская энергія, якая вібруе на розных частасцях. Бачны свет (фізічны план) адпавядае самай нізкай дапушчальнай частасці. Побач з фізічным планам знаходзіцца . Астральныя целы людзей (пачуцці, жаданні) маюць яго асяроддзем свайго існавання. Далей ідзе мянтальны план, дзе перабываюць створаныя думкамі формы. Акрамя спараджэнняў чалавечых астральны і мянтальны планы населеныя ўласнымі істотамі, якія валодаюць пластычнымі і высокаэнергетычнымі формамі. Гэтыя планы (астральны і мянтальны) ўнутрана расслоеныя, і істоты, якія іх насяляюць, адрозніваюцца па вышыні перабывання і, адпаведна, напоўненасці святлом — ад даволі нізкіх і цёмных да высокіх і поўных святла. За мянтальным існуюць больш высокія планы. Яны з’яўляюцца месцам перабывання ўзнесеных валадароў.
Будова чалавека Будова чалавека падобная на матрошку. Вылучаюцца 7 складнікаў чалавека: Я Есмь Прысутнасць каўзальнае цела Я Хрыста
фізічнае цела
Гэтыя целы звязаныя між собою сістэмай энергетычных цэнтраў (чакраў), асноўныя з якіх змешчаныя ўздоўж хрыбетнага слупа.
Касмічная іерархія Іерархія святла працінае ўсю структуру свету. Яна ўяўляе з сябе іерархію існасцяў, якія перабываюць на розных эвалюцыйных ступенях. Іерархі, якія знаходзяцца на больш высокіх прыступках, не звышнатуральныя. Яны прайшлі доўгі шлях духоўнага развіцця, рэалізавалі сваю боскую сутнасць і цяпер дапамагаюць выканаць гэтую задачу астатнім. У крытычныя перыяды развіцця чалавецтва вялікія іерархі прыходзяць ва ўвасабленне і прыносяць людзям страчаную ісціну. Да такіх іерархаў прылічваюць заснавальнікаў рэлігіяў, філасофскіх вучэнняў, грамадскіх рэфарматараў.
Сцвярджаецца, што ў дадзены перыяд, з-за крайняй аддаленасці чалавецтва ад Бога, увасабленне валадароў практычна немагчымае. Таму выкарыстоўваецца інстытут пасланніцтва. Пасланцы не з’яўляюцца дасканалымі людзьмі. Яны тыя, хто надзеленыя даверам прадстаўляць інтарэсы Братэрства на фізічным плане.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйныя сайты Г. Балард (Рух «Я Есмь») Д. Інэсэнт (Мост свабоды) Марк і Элізабэт Профэт Т. Мікушына Карысныя спасылкі Г. Балард (Рух «Я Есмь») — гісторыя дзейнасці. Д. Інэсэнт (Мост свабоды) — Г. Балард (Рух «Я Есмь») — гісторыя дзейнасці. Марк і Элізабэт Профэт (Вяршынны Маяк) Т. Мікушына (Сірыюс) — гісторыя дзейнасці.
Катэгорыя:Рэлігійныя арганізацыі Катэгорыя:Тэасофія