Clonorchis sinensis — від дыгенетычных смактуноў сямейства , які паразітуе на рыбаедных млекакормячых, у тым ліку на чалавеку. У людзей ён шкодзіць жоўцевым шляхам і жоўцеваму пузыру, харчуецца жоўцю. Від быў адкрыты брытанскім урачом Джэймсам Маконелам у бальніцы Медыцынскага каледжа ў Калькуце ў 1874 годзе. Першае апісанне было дадзена , які даў яму назву .
Арэал
Эндэмік Азіі і Расіі, C. sinensis з’яўляецца самым распаўсюджаным смактуном чалавека ў Азіі і трэцім па распаўсюджанасці ў свеце. Ён па-ранейшаму актыўна перадаецца ў Карэі, Кітаі, В’етнаме і Расіі. Большасць выпадкаў заражэння (каля 85 %) адбываецца ў Кітаі.
Этыялогія
Інфекцыя, званая , звычайна выяўляецца жаўтухай, разладам стрававання, запаленнем жоўцевыводных шляхоў, абструкцыяй жоўцевых пратокаў і нават цырозам печані, і .
Жыццёвы цыкл
Паразіт праходзіць свой жыццёвы цыкл у трох розных гаспадароў, а менавіта ў прэснаводных слімакоў у якасці першых прамежкавых гаспадароў, прэснаводных рыб у якасці другіх прамежкавых гаспадароў і млекакормячых ў якасці канчатковых гаспадароў.
Значэнне
Як асноўны ўзбуджальнік рака жоўцевых пратокаў, класіфікавала Clonorchis sinensis як біялагічны канцэраген 1-й групы ў 2009 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Gilbertson, Lance (1999). Zoology Laboratory Manual (Fourth ed.). New York: McGraw-Hill
Спасылкі
]
Discovery of Clonorchis Sinensis
Катэгорыя:Апістархіды Катэгорыя:Паразіты малюскаў Катэгорыя:Паразіты рыб Катэгорыя:Паразіты млекакормячых Катэгорыя:Паразіты чалавека