Каро́мысел, таксама каро́мысла — прылада, доўгая драўляная палка, простая ці выгнутая, з падвешанымі кручкамі або з выемкамі на канцах, каб пераносіць на плячах вёдры з вадой і іншыя грузы.

У беларускіх гаворках таксама сустракаюцца назвы: насілы, каромісла, кароміслы, стальва́га.

Каромысел па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца ва Усходняй Азіі, раней выкарыстоўваўся ў Еўропе і Заходнім свеце, у прыватнасці, даяркамі. Калісьці каромысел быў часткай еўрапейскай культуры, а потым быў прывезены ў Аўстралію і ЗША.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Побыт