Станіслаў Жукоўскі (нар. 1911, Вільня — 1983, Гданьск) — мастак-графік.

Біяграфія Вучыўся на факультэце выяўленчага мастацтва Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. З 1934 года вывучаў графіку ў майстэрні Эдмунда Бартламейчыка ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве. Вярнуўся ў Вільню і працягнуў навучанне ў майстэрні Ежы Хопэна. Пасля Другой сусветнай вайны (1945) пасяліўся ў Гданьску.

У 1970—1977 гадах кіраваў эксперыментальнай студыяй графікі Таварыства польскіх мастакоў «Oficina» пры Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Гданьску.

Крыніцы

Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Гданьску