Allocreadiidae — сямейства дыгенетычных смактуноў атраду .
Апісанне Адметныя чаргаваннем пакаленняў са зменай гаспадароў: два прамежкавыя і канчатковыя. У ролі канчатковых гаспадароў выступаюць прадстаўнікі многіх сямействаў прамянёвапёрых рыб. Пераважна паразіты прэснаводных рыб, аднак некаторыя з іх заражаюць марскія віды. Гэтыя смактуны размеркаваны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Маюць высокую відавую разнастайнасць і, што немалаважна, нявырашаныя пытанні сістэматыкі, паколькі большая частка відаў апісана толькі ў аспекце марфалогіі.
Акрамя рыб могуць паразітаваць на іншых пазваночных у прэснаводных экасістэмах, такіх як жабы, саламандры і змеі.
Allocreadiidae адрозніваюцца ад іншых трэматод на цэркарыяльнай стадыі, дзе цэркарыі маюць як вочную пляму, так і штылет. Цэркарыі Allocreadiidae таксама развіваюцца ў двухстворкавых многія іншыя смактуны развіваюцца ў бруханогіх малюсках.
Роды Намінальна сямейства налічвае 16 родаў па выніках даследавання Герарда Пэрэз-Понсе дэ Леона і калегаў у 2015 годзе. Аднак з іх 12 родаў былі пацверджаны па дадзеных частковага секвеніравання гена 28S рРНК.
Ніжэй прыведзены спіс улічвае таксоны, становішча якіх у сістэме сямейства Allocreadiidae не было падвергнута сумневу. Сярод іх тыя, якія былі прызнаныя валіднымі як па дадзеных марфалагічнага аналізу, так і па малекулярна-генетычных.
Railliet, 1896; Looss, 1900; Braun, 1900; Travassos, Artigas and Pereira, 1928; Surber, 1928; Yamaguti, 1953; Lamothe-Argumedo, 1970; Pearse 1920; Scholz, Aguirre-Macedo and Choudhury, 2004; Choudhury, Pérez-Ponce de León, Brooks and Daverdin, 2006; Pérez Ponce de León, Pinacho-Pinacho, Mendoza-Garfias, Choudhury & García-Varela, 2016; Pérez Ponce de León, Pinacho-Pinacho, Mendoza-Garfias, Choudhury & García-Varela, 2016; Vaz, 1932; Schell, 1964; Yamaguti, 1971; Lü & Wu, 1996; Bilqees, Khatoon, Bibi & Mutiur-Rehman, 2007.
Крыніцы
Катэгорыя:Дыгенетычныя смактуны Катэгорыя:Сямействы плоскіх чарвей