Жан Дэлануа (; ) — французскі акцёр, , , прадзюсар і мантажор.

Біяграфія Нарадзіўся 12 студзеня 1908 года ў сям’і гугенотаў-пратэстантаў, выхадцаў з Нармандыі.

Студэнтам зняўся ў 1920-х гадах у шэрагу фільмаў, пасля стаў рэжысёрам. Атрымаў гран-пры Канскага кінафестывалю і быў намінаваны на Залатую пальмавую галіну.

Найбольш вядомыя фільмы — «Сабор Парыжскай Маці Божай» (1956), «Прынцэса Клеўская» (1961), «Двухспальны ложак» (1966), «Чалавек дзеяння» (1967).

У фільмах Жана Дэлануа здымаліся Жан-Луі Баро, П'ер Бланшар, Жан Габэн, Мішэль Марган, Жан Марэ, Марына Уладзі, Джына Лалабрыджыда, Энтані Куін, Ален Кюні, Жан-Франсуа Парон і іншыя вядомыя акцёры.

У 1986 годзе за шматгадовы ўклад у французскае мастацтва кіно Жан Дэлануа атрымаў кінапрэмію «Сезар».

Памёр 18 чэрвеня 2008 года ў Генвілі.

Фільмаграфія 1949 — «Таямніца Маерлінга»

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Францыі