Клод Сатэ (; ) — французскі і .
Біяграфія Вучыўся ў Вышэйшай школе дэкаратыўных мастацтваў, працаваў як музычны крытык і педагог. У 1946 годзе скончыў IDHEC. Пачынаў як асістэнт рэжысёра, пазней быў прадзюсарам на тэлебачанні. Дэбютаваў як рэжысёр у 1955 годзе камедыяй «Дзень добры, усмешка».
Фільм «Дробязі жыцця» (1970), з энтузіязмам прыняты на Канскім фестывалі, прынёс Сатэ міжнародную вядомасць, а таксама абазначыў новы віток у кар’еры Ромі Шнайдэр. Супрацоўніцтва Сатэ і Шнайдэр працягнулася ў фільмах «Макс і бляхары», «Сезар і Разалі»; за ролю ў фільме «Простая гісторыя», намінаваным на «Оскар» як найлепшы замежны фільм, Шнайдэр атрымала прэмію «Сезар» як найлепшая актрыса.
У 1993 годзе за фільм «Сэрца зімой» Сатэ атрымаў Сярэбранага льва на Венецыянскім кінафестывалі і прэміі «Сезар» як найлепшы рэжысёр. Тую ж прэмію ён атрымаў тры гады праз свой апошні фільм «Нэлі і спадар Арно».
Памёр ад раку. Пахаваны на могілках Манпарнас. Фільмаграфія (1974) «Венсан, Франсуа, Поль і іншыя» Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі