Джон Блэкуол (, 20 студзеня 1790, Манчэстэр — 11 мая 1881 Hendre House недалёка ад Llanrwst, Уэльс) — англійскі натураліст, арахнолаг.

Блэкуол жыў з 1833 года і да сваёй смерці ў мястэчку Llanrwst у Паўночным Уэльсе. З юных гадоў ён цікавіўся прыродай. Спачатку яго цікавілі птушкі, пазней павукі. Свой першы артыкул пра павукоў ён апублікаваў у 1827 годзе.

Ён апублікаваў «Гісторыю павукоў Вялікабрытаніі і Ірландыі» ў 2-х тт., 1861—1864 гг («A History of the Spiders of Great Britain and Ireland»). Яна ўключала ў сябе 340 відаў і была першым адэкватным апісаннем брытанскай арахнафаўны. 10 панэляў былі створаны Актавіусам Пікард-Кембрыджам, а 12 іншых ірландскім натуралістам .

Праца Блэкуола выявіла значныя прабелы ў навуковых даследаваннях у гэтай галіне, паказаўшы на неабходнасць правядзення даследаванняў арахналогіі. У прыватнасці, яго цікавілі вельмі дробныя віды, такія як прадстаўнікі родаў і .

Крыніцы

Літаратура

Frederic Boase: Modern English Biography. Containing many 1000 concise memoirs of persons, who have died between the years 1851—1900. Volume 6: L to Z. Supplement to Volume 3. 2nd imprint. Cass, London 1965.

Катэгорыя:Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства Катэгорыя:Арахнолагі Вялікабрытаніі