Крантцыт, «Няспелы бурштын», выкапнёвая смала — часткова зацвярдзелая жывіца найстаражытных іглічных дрэў верхнемелавога і палеагенавага перыядаўБуканов В. В. ЯНТАРЬ. Цветные камни. Крантцыт быў апісаны ў 1859 годзе нямецкім хімікам, фармацэўтам і мінеролагам (1804—1884), які атрымаў узор на экспертызу ад мінеролага (1808—1872), у гонар якога і была названая новая разнавіднасць бурштыну.
Крантцыт распаўсюджаны ў Балтыйскім басейне. Пад тоўстай крохкай скарынкай выветрывання знаходзіцца глейкая, эластычная, мяккая смала. Колеравая палітра вар’іруецца ад жоўтага да аліўкавага. Лічыцца, што аліўкавы колер бурштыну надаюць водарасці, распаўсюджаныя на дне Балтыйскага мора. Рэдкі выкапень сустракаецца, па большай частцы, у бурым вугле. Яго аналаг — балтыйскі сукцынітЯнтарь //Толковый словарь русского языка (сост. Ожегов С. И., Шведова Н. Ю.). — М., 1992 .
У складзе крантцыту не ўтрымліваецца бурштынавай кіслаты, утрыманне серы часта дасягае 6 %, а яго адметнай асаблівасцю лічыцца наяўнасць араматычных злучэнняў.
Лёгка паліруецца, запальваецца. Электрызуецца пры трэнні, набываючы адмоўны зарад.
Крыніцы
Катэгорыя:Смолы Катэгорыя:Карысныя выкапні Катэгорыя:Бурштын