У 1129 годзе вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч саслаў полацкіх князёў у Візантыю. Практычна ўвесь род полацкіх князёў — якія названы «крывіцкімі князямі» — спачатку вывезены ў Кіеў, дзе, паводле Васіля Тацішчава, над ім адбыўся «суд рускіх князёў». Пасля ўсе яны разам сем’ямі (съ женами и с дѣтмиПСРЛ. — Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. — Стлб. 293.) сасланы ў Візантыйскую імперыю. З летапісу вядомы некаторыя імёны сасланых князёў — Давыд, Расціслаў, Святаслаў Усяславічы і «Рагвалодавічы два» (імёны «двух Рагвалодавічаў» — Васіль і Іван з’яўляюцца толькі ў спісах канца XV ст.). Ізяславічаў пасадзілі ў тры чаўны, у кожным такім чоўне магло змясціцца да сарака чалавек.
В то же времѧ . взидоста кнѧжича два . исъ Цр҃ѧгорода . заточени били . Мьстиславомъ великъıмъ . кнѧземъ Киевьскъıмъ . зане не бѧхоуть его воли . и не слъıшахоуть его . коли е зовѧшеть в Роускоую землю в помощь /…/ и оупорозьнѧсѧ Мьстиславъ ѿ рати . и помѧноу первѣи посла по Кривитьстѣи кн҃зѣ по Дв҃да по Ростислава . и Ст҃ослава . и Рогъволодича два . и оусажа оу три лодьи . и поточи и . Цр҃юградоу за неслоушание ихъ а моужи свои посажа по городомъ ихъ. мъı же на преднее възъвратимсѧ ❥ПСРЛ. — Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. — Стлб. 303—304.
Паводле Тацішчава, імператар Іаан II Камнін, сын якога Аляксей быў жанаты з дачкой Мсціслава Уладзіміравіча Еўпраксіяй, гасцінна прыняў полацкіх князёў і прызначыў ім месцы ў войску. На думку Кашляка, не выключана, што ў візантыйскім выгнанні ў полацкіх князёў маглі нарадзіцца дзеці. Паводле Тацішчава, што Іаан II Камнін паслаў Ізяславічаў у складзе імператарскіх войск на вайну з сарацынамі (арабамі або сельджукамі). На думку Кашляка, сасланыя ў Візантыю полацкія князі знайшлі сваё месца сярод сярэдняга эшалону вайсковай эліты імперыі. Магчыма, сярод полацкіх выгнаннікаў была і княгіня Ксенія Брачыслаўля (у такім разе жонка Брачыслава і нявестка Давыда Усяславіча), пахаваная ў царкве Данілы Стоўпніка ў Македоніі. У 1139 годзе паведамляецца пра вяртанне двух княжычаў, гэта адбылося ў час, калі ўладу ў Кіеве атрымаў Усевалад Ольгавіч, сын таксама выгнанніка ў Візантыю — Алега Святаславіча. Імаверна, што маглі вярнуцца і некаторыя іншыя Ізяславічы.
Такім чынам, маглі б вярнуцца і двое сыноў Расціслава Усяславіча — Давіл і Маўкольд, якіх паводле Васкрасенскага летапісу запрасілі і прынялі на княжанне вільняне.
Крыніцы
Літаратура
Дзярновіч А. І. Візантыйскае выгнанне: эпапея полацкіх князёў у ХІІ ст. і пазней // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 7, 2014. — С. 55—64. Рукавишников, А. В. Почему полоцкие князья были сосланы в Византию: свидетельства источников / А. В. Рукавишников // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2003. — № 2 (12). — С. 99-111. https://www.academia.edu/resource/work/144794894
Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Полацкае княства Катэгорыя:Ізяславічы Полацкія Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236)