«Храбрае сэрца» або «Адважнае сэрца» () — амерыканская эпічная гістарычная драма 1995 года, другі поўнаметражны фільм, зняты і спрадзюсаваны Мэлам Гібсанам, які іграе шатландскага воіна Уільяма Уолеса ў Першай вайне за незалежнасць Шатландыі супраць караля Англіі Эдуарда I.

Фільм атрымаў дзесяць намінацый на прэмію «Оскар» і выйграў пяць, уключаючы «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр» (Гібсан), «Найлепшая аператарская праца», «Найлепшы мантаж гукавых эфектаў» і «Найлепшы грым».

Сюжэт Дзеянне фільма пачынаецца ў 1280 годзе ў Шатландыі. Гэта гісторыя легендарнага нацыянальнага героя Уільяма Уолеса, які прысвяціў сябе барацьбе з англічанамі пры каралю Эдвардзе I.

Ён рана страціў бацьку, які загінуў ад рук англічан, і яго забраў да сябе дзядзька Аргайл, які даў яму добрую адукацыю ў Еўропе. На радзіму Уільям вяртаецца ўжо дарослым чалавекам, які марыць завесці сям’ю і жыць мірным жыццём.

Але лёс распарадзіўся інакш. Яго нявесту забілі англічане, і ён пачаў свой крыжовы паход за свабоду.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1995 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Мэла Гібсана Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Фільмы пра смяротнае пакаранне Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Фільмы пра Шатландыю Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Хорнер