Мошкі — былая вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, знішчаная 1 снежня 1942 года нямецкім карным атрадам за магчымае аказанне жыхарамі вёскі дапамогі партызанам. З 55 жыхароў у той дзень загінулі 39, але амаль што ўсе выжылыя крыху пазней былі расстраляныя. Вёска пасля вайны не адрадзілася. У 1974 годзе на ўшанаванні памяці загінуўшых на магіле ўстаноўлены абеліск.
Літаратура книга «Память. Ивановский район», Мн. БЕЛТА, 2000, ст. 327; воспоминания родственников погибших, жителей деревень Вороцевичи, Снитово
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Іванаўскага раёна