Ізраіль Файвавіч Хаўкін (13 студзеня 1913 г., в. Раманава Горацкага павета Магілёўскай губерні (зараз аграгарадок Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — , ЗША) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі УССР, старшыня калгаса імя Жданава Сімферопальскага раёна (1954—1986), удзельнік, iнвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і Файвы Хаўкіна. Пасля заканчэння Ленінскай сямігадовай школы паступае на вучобу ў Мінскі сельскагаспадарчы тэхнікум на аддзяленне агародніцтва і пладаводства. У 1930 годзе па рашэнні ўрада некаторыя яўрэйскія сем’і з Беларусі, у тым ліку і яго бацькi, перасяліліся ў Крым. Таму пасля заканчэння тэхнікума ў 1931 годзе Хаўкін І. Ф. таксама прыехаў у Крым да бацькоў, якія пасяліліся ў Фрайдорфскім яўрэйскім нацыянальным раёне. Працаваў там брыгадзірам-паляводам у 1931—1936 гг. У 1936 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, дзе навучаўся ў зенітна-артылерыйскім вучылішчы ў г. Горкім, а пасля выкладаў у Севастопальскім зенітным вучылішчы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны згодна з дадзенымі сайта «Памяць народа» старшы лейтэнант І. Ф. Хаўкін ваяваў у 157-й асобнай артылерыйскай батарэі 3-га корпуса, затым у 178 артылерыйскай батарэі 236 стралковай дывізіі Паўднёвага фронту Сайт «Память народа». Хавкин Израиль Файвович. https://poisk.re/awards/anniversaries/1521723733?ysclid=ls0qp030y6279331051.
Быў цяжка паранены ў 1943 г., лячыўся ў шпіталі на Урале. У 1944 г. быў камісаваны, iнвалід Вялікай Айчыннай вайны 2 гр. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ст., медалямi «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейнымі ўзнагародамі.
Працаваў старшынёй калгаса ў вёсцы Сафіеўка Ніжнявартаўскага раёна Цюменскай вобласці. У 1947—1954 гг. Хаўкін І. Ф. працуе інжынерам у арцелі інвалідаў у г. СімферопаліНовоандреевка — село Симферопольского района // http://www.simblago.com/naselennie_punkti_krima/736-novoandreevka-selo-centr-novoandreevskogo-selskogo-soveta-simferopolskogo-rayona.html?ysclid=ls512ralhc244497723.
У 1954—1986 гг. абіраўся старшынёй калгаса імя Жданава Сімферопальскага раёна Сімферопальскай вобласці ў вёсцы Новаандрэеўка Новаандрэеўскага сельскага савета. За гэтыя гады калгас стаў перадавой шматгаліновай гаспадаркай вобласці.
На 5 тыс. га ў калгасе працавала 1500 калгаснікаў. Была развiта жывёлагадоўля: працаваў жывёлагадоўчы комплекс на 1100 галоў малочнага статка з поўным цыклам вытворчасці, калгаснікі таксама займаліся свінагадоўляй, кролікагадоўляй і птушкагадоўляй. Меўся свой камбікормавы цэх.
У раслінаводстве займаліся вытворчасцю пшаніцы, ячменю, кукурузы, вінаграду, садоўніцтвам, агародніцтвам, мелася вытворчасць грыбоў. Была створана падсобная гаспадарка — вінзавод, кансервавы цэх, вытворчасць алею з сланечніка.
У калгасе за свае сродкi пабудавалі бальніцу, школу, дзіцячы камбінат, дом побыту, Палац культуры на 800 месцаў. Усе вуліцы былі заасфальтаваны. Хаўкін І. Ф. памёр у 2016 годзе.
Ганаровыя званні Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Украінскай ССР
Памяць Імя Ізраіля Файвавіча Хаўкіна ўнесена ў кнiгу «Пашаны» Сiмферопальскага раёна. Яму прысвечаны матэрыял у музеі вёскі Новаандрэеўкi Сiферопальскага раёна.
Узнагароды ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. ордэн «Знак Пашаны» ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Дружбы народаў медаль «За адвагу» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За доблесную працу» медаль «Ветэран працы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 13 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1913 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім павеце Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За адвагу» Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»