Баравуха — мясцовасць у паўночнай частцы Полацка.

Характарыстыка Гэта самы паўночны і самы аддалены ад цэнтра жылы масіў горада. Ад мясцовасці Лазоўка яго аддзяляе аўтадарога Р-20 Віцебск — Наваполацк. Галоўнай транспартнай артэрыяй мікрараёна з'яўляецца вуліца Валогіна. Грамадскі транспарт прадстаўлены авўтобусамі і маршутнымі таксі. Вуліца Баравая, якая таксама пралягае праз мясцовасць, паўночнее гарадской мяжы пераходзіць у аўтадарогу Р-24 Полацк — Расоны.

Гістарычна ў ваколіцах Полацка мелася тры мясцовасці з назвай «Баравуха», прычым ва ўсіх іх у савецкія часы базаваліся воінскія часткі. Каб адрозніваць іх, да назвы дадавалі парадкавы нумар. Сёння Баравуха-1 з'яўляецца часткай Наваполацка, а Баравуха-2 (раён сучаснай вуліцы Баравая) і Баравуха-3 (у раёне сучаснай вуліцы Валогіна) з'яўляюцца часткай Полацка.

Сацыяльныя аб'екты Школа №15 Дзіцячы сад №6 аддзяленне Белпошты Усходнія могілкі

Катэгорыя:Полацк