Сіндром Бюлербу (, ) — ідэалізацыя Швецыі ў нямецкамоўных краінах. Ён уключае ў сябе стэрэатыпнае ўспрыманне Швецыі выключна са станоўчымі асацыяцыямі. Прыкладамі такіх наіўна-рамантычных уяўленняў могуць быць: драўляныя дамы, чыстыя азёры, зялёныя лясы, ласі, светлыя валасы, шчаслівыя людзі, свята Мідсамар.

Тэрмін узнік з назвы серыі дзіцячых кніг «Усе нашы дзеці з Булербю» () шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, дзе адлюстроўваецца рамантычная ідылія прыроды і грамадства ў маленькай шведскай вёсачцы Бюлербу (са шведск.: — «шумная вёска»).

У 2007 годзе дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Стакгольме Бертольд Франке спрыяў распаўсюджванню тэрміна, апублікаваўшы высока ацэнены артыкул пра гэты феномен у шведскай штодзённай газеце Svenska DagbladetTyskarna har hittat sin Bullerbü , Berthold Franke, Svenska Dagbladet, 9..

Паводле яго інтэрпрэтацыі, сіндром Бюлербу — гэта хутчэй не любоў немцаў да Швецыі, а большае іх жадання найлепшай Германіі. Швецыя прэзентуе ў сваім вобразе здаровае наша грамадства і некранутую чалавекам прыродуTyskarnas vilda kärlek till Sverige , Sydsvenskan, 9.Traum von verlorener Wirklichkeit: Die Deutschen und ihre Liebe zum Schwedenklischee , Sveriges Radio, 11..

У лютым 2008 года Шведская моўная рада афіцыйна ўнесла шведскі эквівалент тэрміна, Bullerbysyndromet, у слоўнік мовы, і тэрмін стаў «словам месяца»«Bullerbü-Syndrom» vom Schwedischen Sprachrat zum «Wort des Monats» gewählt , Goethe-Institut Stockholm Archiv 2007—2010.

Прыклады сіндрому Бюлербу, якія таксама прыводзіць Франк, можна знайсці ў творах нямецкай сцэнарысткі і пісьменніцы , вядомай пад псеўданімам Інга Ліндстром (Inga Lindström). З 2004 года больш за 40 яе твораў былі з вялікім поспехам экранізаваны для нямецкай тэлекампаніі ZDF. Фільмы здымаліся ў Швецыі, але іх змест не звязаны з рэальным шведскім жыццём.

Літаратура Michael Ebert, Timm Klotzek (Hrsg.): Neon unnützes Wissen. Wilhelm Heyne Verlag, München 2008.

Спасылкі

Катэгорыя:Стэрэатыпы Катэгорыя:Культура Швецыі Катэгорыя:Культура Германіі Катэгорыя:Астрыд Ліндгрэн