«Мужчына майго жыцця» () — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, зняты ў 1996 годзе з удзелам Анук Грынбер і Жэрара Ланвена. Фільм быў прадстаўлены на 46-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі, дзе Грынберг атрымала «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую жаночую ролю.

Сюжэт Мары Абарт, паспяховая прастытутка, апантаная сваёй прафесіяй, падбірае на вуліцы бруднага валацугу і прыводзіць яго да сябе ў дом. Больш за тое, яна пакідае яго ў сябе і прапануе яму стаць яе сутэнёрам. Клопатамі Мары валацуга ператвараецца ў важнага дэндзі, які бессаромна эксплуатуе сваю выратавальніцу. Ён заводзіць сабе палюбоўніцу і спрабуе яе таксама вывесці на панэль.

Бертран Бліе ў сваёй звычайнай сюррэалістычнай манеры даследуе вечныя праблемы ўзаемаадносін мужчын і жанчын, адлюстроўваючы іх у сваім фільме, як у крывым люстэрку. Межы рэальнасці нібы злёгку размытыя. Даведзеныя да абсурду сітуацыі — гэта горкая ўсмешка аўтара над «нязручнымі» тэмамі.

У ролях Анук Грынбер — Мары Абарт Жэрар Ланвен — Жано Валерыя Бруні-Тэдэскі — Сангвін Аліўе Марцінес — Жан-Франсуа Бернар Ле Кок — інспектар Марв’е

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1996 года Катэгорыя:Фільмы Бертрана Бліе