Бернар Ле Кок (; ) — французскі акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся ў Ле-Блан, дэпартамент Эндр у Францыі. У 15-гадовым узросце паступіў у тэатральную школу Клода Вірыа ў Парыжы.

Дэбютаваў у кіно ў 1967 годзе ў камедыі Жана Жыро «Вялікія вакацыі». Першую вялікую ролю атрымаў у 1969 годзе ў фільме «Сонца ў вачах» (рэж. Мішэль Буарон).

У 1991 годзе Марыс Піяла запрасіў Ле Кока на ролю Тэа — брата Вінсэнта ван Гога — у свой біяграфічны фільм пра мастака «Ван Гог». Гэты фільм прынёс акцёру намінацыю на прэмію «Сезар» за найлепшае выкананне ролі другога плана.

У фільме 1994 года рэжысёра Эрыка Роша «Патрыёты» Ле Кок запомніўся ў ролі ўсёмагутнага і бяздушнага агента спецслужбаў. Тавернье зняў яго ў ролі лейтэнанта дэ Сева ў фільме «Капітан Конан». Праз два гады Бернар Ле Кок сыграў разам з Ізабэль Юпэр у фільме «Школа плоці». Роля лекара, спецыяліста па хваробе Альцгеймера ў фільме «Успамінаць аб выдатным» прынесла акцёру прыз «Сезар» за найлепшае выкананне ролі другога плана.

Акрамя кіно і тэлебачання Бернар Ле Блан працягвае працаваць у тэатры.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі