Радры́га Себа́сціян Пала́сіа (; нар. 5 лютага 1982, Баія-Бланка, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Паводле амплуа гуляў на пазіцыі нападніка.
Кар’ера Аргенцінскія выступы У раннія гады Рыдрыга займаўся футболам у клубе свайго роднага горада «Уракан», пасля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфілда». У 2005 годзе Паласіа быў набыты адным з наймацнейшых клубаў Аргенціны, «Бока Хуніярс», з якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах.
«Джэноа» У ліпені 2009 года Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клубам «Джэноа», які заплаціў за яго пераход 5 млн долараўРодриго Паласио перешёл из «Бока Хуниорс» в «Джэноа». sports.ru. 23 жніўня 2009 года нападнік дэбютаваў у Серыі А сезона 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)Genoa spettacolo. la Repubblica.
«Інтэрнацыянале» 22 мая 2012 года прэзідэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацвердзіў, што Паласіа стане іграком «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сезона 2012—2013 гадоўGenoa president: Palacio will be an Inter player next season. Goal.com.
Міжнародная кар’ера Выступы Паласіа за «Бока Хуніярс» прыцягнулі ўвагу трэнера нацыянальнай зборнай Аргенціны Хасэ Пекермана, які вызваў іграка ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 года ў матчы супраць зборнай Мексікі, які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1.
Дасягненні «Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2005(а), 2006(к), 2008(а) Пераможца Рэкопы: 2005, 2006, 2008 Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2005 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2007
Аргенціна: Сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі: 2007
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Джэноа» Статыстыка на сайце FootballDatabase.com Статыстыка на сайце ESPN
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Банфілд Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя