Маўнд () — штучны пагорак у цэнтры Эдынбурга (Шатландыя), які злучае Стары горад з Новым.
Пагорак быў створаны ў XVIII стагоддзі, калі з-за дэмаграфічных праблем было прынята рашэнне аб пашырэнні Эдынбурга праз будаўніцтва Новага горада. Для насыпанай структуры выкарысталі 1 501 000 вазоў з грунтам, атрыманага пры асушэнні возера Нор-Лох, на месцы якога пазней з’явіліся парк Princes Street Gardens і вуліца Прынсэс-стрыт. The Mound быў афіцыйна адкрыты ў 1781 годзе. Са з’яўленнем чыгуначных станцый у асушанай даліне і іх далейшым аб’яднаннем у вакзал Эдынбург-Уэверлі ў 1846 годзе, пад пагоркам былі прабіты тунэлі, каб пракласці рэйкі ў заходнім напрамку.
На The Mound знаходзяцца такія значныя будынкі, як Шатландская нацыянальная галерэя, Каралеўская шатландская акадэмія, New College — тэалагічны факультэт Эдынбургскага ўніверсітэта, будынак Генеральнай асамблеі Царквы Шатландыі і штаб-кватэра Bank of Scotland.
Аднайменная дарога на пагорку з’яўляецца адной з асноўных транспартных артэрый паміж Старым і Новым горадам, вядзе з Прынсэс-стрыт да Каралеўскай мілі.
Спасылкі
Апісанне на VisitScotland.com Гісторыя і архітэктура комплексу Нацыянальнай галерэі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1781 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1781 годзе ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1780-я гады ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Шатландыі Катэгорыя:Штучныя геаграфічныя аб'екты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Штучныя пагоркі Катэгорыя:Узгоркі Эдынбурга